Утварэньне першай нацыянальнай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка 1918 года Рада БНР прыняла трэцюю ўстаўную грамату).
Слоган: Кропка адліку
Падрабязьней...
Дзень наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі сілы канстытуцыйнага закону 25 жніўня 1991 году.
Слоган: Безбар'ернае асяроддзе
Падрабязьней...
Дзень Яднаньня і падпісаньня новай незалежнай канстытуцыі. Сьвята каханьня, любові ды сяброўства.
Слоган: Росквіт якасьці
У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купальле – адно з найстарадаўнейшых народных сьвят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Адзначаецца ў ноч на 24 чэрвеня. У Юлiянскім календары адбыўся зрух на 6-7 ліпеня паводле Грыгарыянскага календара і цяпер часта Купалле адзначаюць у гэты дзень.
Слоган: Хто шукае — той знаходзіць
Падрабязьней...
Каляды працягваюцца з 24 сьнежня па 6 студзеня (з 6 па 19 студзеня па старым стылі), ахопліваючы тры сьвяты: Божае нараджэньне, Новы год і Хрышчэньне (Вадохрышча).
Слоган: ...
Штогод сьвята ладзіцца ў новых местах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асьветы, культуры й кнігадрукаваньня. Першапачаткова дата сьвяткаваньня была прымеркаваная да дня выданьня першай друкаванай беларускай кнігі — 6 жніўня 1517 году. З 1998 году дата сьвяткаваньня ўстаноўленая ў першую нядзелю верасьня
Слоган: ...
Сваё прафесійнае сьвята 25 ліпеня адзначаюць людзі, якія 24 гадзіны на суткі ў спякотнае лета і ў траскучы зімовы мароз стаяць на варце, аберагаючы нас ад пажараў і іншых стыхійных бедстваў. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Слоган: ...
Шгогадовае сьвята ў гонар перамогі ў Аршанскай бітве 1514 году.
Слоган: ...
Найвышэйшае ў шэрагу ўсіх хрысьціянскіх сьвятаў, прысьвечанае Ўваскрасеньню Ісуса Хрыста. Адно з галоўных сьвятаў на Беларусі.
Слоган: Немагчымае магчыма
Дзень Сьвятога Духа — хрысьціянскае і народнае сьвята Сьвятога Духа, які згодна біблейскіх уяўленьняў, праяўляецца ў людзях, асьвячаючы іх, а гэта і з'яўляецца галоўнай мэтай стварэньня і выратаваньня сьвету.
Дзень Сьвятога Духа адзначаюць заўсёды ў панядзелак, на наступны дзень пасьля Сьвятой Тройцы.
Слоган: ...
1517 год, у Празе Францыск Скарына выдаў сваю першую кнігу „Псалтыр“. 500 год беларускага кнігадрукаваньня.
Слоган: ...
Слуцкі збройны чын, Слуцкі збройны ўздым, Слуцкае паўстаньне — спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў наступаўшым савецкім войскам.
Слоган: ...