БЕЛАРУСЬ І СУСЬВЕТ

сімвалы і сэнсы

website templates
Жыве квітнеючая Беларусь
Сярод інтэлектуальна-эстэтычных прыярытэтаў Кірыла Тураўскі вылучаў чатыры найбольш істотныя элементы: набыцьцё „дару слова“, уменьне „даступна пісаць“, пазбаўленьне „замутнёнасьці розуму“ і пераадоленьне „грубасьці мовы“.

Cімволіка мінулых часоў прызначалася дзеля адрозьненьня. Раней усе стараліся зрабіць сабе адментныя гербы, сьцягі, пячаткі, каб было здалёк бачна хто свой, а хто чужы. Адрозьненьні мелі ў першую чаргу ваенныя падмуркі, якія рабіліся галоўным палітычным вектарам. Зь цягам часу людзі пачалі разумець, што ўсе маюць розныя погляды, густы, традыцыі, каштоўнасьці, і гэта наадварот робіць наш сьвет цікавым і насычаным.
Асноўная ідэя праекта гэта яднаньне і мір, якія распрацоўваюцца на асабістых зьменах поглядаў і падмурках каханьня ды сяброўства. Гэта спроба праз асабістыя зьмены адшукаць тыя элементы сацыяльна-дзяржаўнага ўтварэньня, якія будуць мець падобнасьці і ўлічваць адметнасьці.

ЧАСТКА 1

нацыянальная ідэя

Наша нацыянальная Ідэя Х фармулюецца вельмі проста. Яна знаходзіцца ў самім стварэньні беларусаў і адлюстроўваецца яднаньнем. Балты + Русіны = балтарусы (беларусы). Для сучаснай фармулёўкі трэба ўзяць ідэю „Жыве Беларусь“, і дадаць ідэю „За сильную и процветающую Беларусь“. А далей усё зробіць матэматыка, якая лічыцца мовай сусьвету. 

Жыве квітнеючая Беларусь

ЧАСТКА 2

герб і гімн

1. Герб
Сучаснаму гербу Рэспублікі Беларусь — 70 год, гербу „Пагоня“ — 730 год, крыжу Офрасіньні Полацкай — 860 год. Складаем усё і атрымліваем новы герб:

Герб Беларусі

Жыве квітнеючая Беларусь!

2. Гімн
а) Магутны Божа — духоўны
б) Мы, беларусы — дзяржаўны
в) Мы выйдзем шчыльнымі радамі — ваенны
г) Пагоня / Жыве Беларусь — нацыянальны

Беларусь сёньня мае шмат цудоўных песень, лепшыя сэнсы якіх аб’ядноўваюцца ў распрацаваным гербе.  Можа хтосьці складзе 2+2 і зробіць адзіны гімн, які будзе просты ды лёгкі, які будзе ўвасабляць адначасова моцныя, духоўныя, гістарычныя ды мірныя беларускія асаблівасьці? 


Мы, беларусы, мірныя людзі
Вечна жыві і квітней, Беларусь

ЧАСТКА 3

сьцяг

Дзяржаўным павінен стаць бела-сіне-белы сьцяг (с - значыць сімбіёз), а бела-чырвона-белы — нацыянальны. Разьвіцьцё гэтай ідэі прыводзіць да абнаўленьня ўсёй сістэмы дзяржаўнага ўтварэньня. У выніку атрымліваем: міністэрства нацыянальнасьці, міністэрства па надзвычайных сітуацыях, міністэрства экалогіі, міністэрства агракультуры, міністэрства дзяржаўнасьці, міністэрства палітычнай роўнасьці, міністэрства чалавечай роўнасьці, міністэрства натхненьня. 7 прадстаўнікоў, вылучаных ад кожнага міністэрства складаюць урад, адзін з якіх абіраецца прэзідэнтам. Прэзідэнт абіраецца народам зыходзячы з таго, якія асноўныя пытаньні трэба вырашыць за вылучаны тэрмін. 

Чалавек памяркоўны жонку заўсёды сабе бярэ рашуча файную

Нацыянальны сьцяг Зьміцер Роўны @rounyja

Нацыянальны
(чырвоны)

Пазітыўны сьцяг Антось Марка @markaantos

МНС
(памаранчавы)

Экалагічны сьцяг Антук Кука @kukaantuk

Экалагічны
(жоўты)

Агракультурны сьцяг Пятро Пяро

Агракультурны
(зялёны)

Дзяржаўны сьцяг

Дзяржаўны
(сіні)

Роўнасьць палітычная сьцяг Язэп Палітыка @palityka

Роўнасьць палітычная
(black)

Роўнасць чалавечная сьцяг Вера Водар @veravodar

Роўнасьць чалавечая
(ружовы)

Абыякавасьць сьцяг Алесь Сьветлы @asvietly

Натхненьне
(фіялетавы)

ЧАСТКА 4

дзяржаўныя сьвяты

1. Дзень Волі — калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка
2. Дзень Незалежнасьці — калі была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце
3. Дзень Яднаньня — калі будзе прынята новая канстытуцыя

Дзень волі, дзень незалежнасьці, дзень яднання
Шыльда Незалежнасць

ідэя. слова. дзеяньне

воля. незалежнасьць. яднаньне
вера. надзея. каханьне

ЧАСТКА 5

гістарычная памяць

Гісторыя — гэта навука, якая вывучае крыніцы пра мінулае для таго, каб усталяваць пасьлядоўнасьць падзей, аб’ектыўнасьць апісаных фактаў і зрабіць высновы аб прычынах. Памяць — здольнасьць доўгатэрмінова захоўваць інфармацыю аб падзеях зьнешняга сьвету і рэакцыях арганізма, шматразова выкарыстоўваючы іх. Гістарычная памяць — гэта здольнасьць доўгатэрмінова захоўваць інфармацыю пра пасьлядоўнасьць падзей і іх высновы аб прычынах. Гістарычная памяць гэта культурныя, сацыяльныя, палітычныя падзеі, якія так ці інакш паўплывалі на фармаваньне беларускай дзяржаўнасьці. Калі кожны беларус спачатку зразумее хто ён (які ён, адкуль ён, чаму ён такі які ёсьць) прыме з гонарам ўсё што зразумеў, то гэта стане пачаткам для другога кроку: паразуменьня сябе ў кантэксьце ўсёй краіны і адказа на пытаньне „чым я магу быць карысны грамадству“. Адказ на другое пытаньне наблізіць да трэцьцяга кроку, які стане асэнсаваньнем сябе як народа у кантэксьце тысячагадовай гісторыі і дасьць адказ на пытанье „хто мы і дзе наша месца сярод іншых краін“. Гэтыя тры часткі станаўленьня (асоба-краіна-сьвет) ёсьць вынік гістарычнай памяці, які дасьць разуменьне куды рухацца і што рабіць далей, адкрые погляд у будучыню. Першай агульнай справай у гэтым кірунку павінны стаць Курапаты, для якіх была распрацаваная канцэпцыя мемарыялу і лагатып для Ночы паэтаў. Тут былі аб'яднаны і адлюстраваны адначасова два сэнсы: смутак па забітых і натхняльнае імкненьне да стваральнага жыцьця. 

Ноч паэтаў

ЧАСТКА 6

іншыя сімвалы і лагатыпы

1. Брэнд Беларусі

Брэнд Беларусі

2. Грошы.

Назва: Беларускі талер (Taler)
Сімвал: Ŧ (Ŧaler) ставіцца перад лічбай (Ŧ25)

Назва: Беларускі цэнт (сent)
Сімвал: ŧ (сenŧ) ставіцца пасьля лічбы (0.25ŧ)

Курс: Ŧ1 = $1

Талер

3. Cімвал міру

Мір

ЧАСТКА 7

 наша мова

Усе шыльды, уся дакументацыя, усё дзяржаўнае павінна быць у першую чаргу па-беларуску (у нас ёсьць свая кірыліца, свая лацінка і свая арабіца). Дзяржаўныя сацсеткі ды беларускамоўныя версіі сайтаў мусяць быць па-змаўчаньні адразу .by, а не .by/bel/br/byr. Спрадвечным і нязьменным цягніком беларускай мовы заўжды была адметная і магутная літара Ў (у нескладовае). Сёньня яна замацавала свой статус і ўжо мае сваё месца, таму надышоў час вярнуць яшчэ адну важную адметнасьць — мяккі знак.

Лагатып, Дзень пісьменства, Бялынічы, Ў нескладовае

Мы павінны душу нашу народную выявіць у сваім „Я“, 
у сваёй самабытнасьці і сьмела сягнуць па сваё неадымнае права
самім распараджацца гэтым сваім „Я“. 

Янка Купала „Тутэйшыя“