bootstrap responsive templates

РАССТАВІЦЬ КРОПКІ НАД і

падкрэсьліць Ŧ і закрэсьліць Ł

Воля, Незалежнасьць, Яднаньне, Вера, Надзея, Каханьне

Праект Мірумір зарадзіўся 01.03.2019, абвешчаны 01.05.2019 і апублікаваны 10.12.2019. 

1. Беларусь і сусьвет — складаецца з сямі частак, насычаных інфармацыяй, гістарычнымі зьвесткамі, фактамі, разнастайнымі спасылкамі на крыніцы, разважаньнямі пра Беларусь, пра беларускія сімвалы і як следства — новымі дызайнерскімі ідэямі. 

2.
Імёны — гэта дзеячы, пісьменьнікі, мастакі, паэты, музыкі, якія асэнсавалі саміх сябе, ўзяўшы новыя саманазвы. Зразумеўшы, як саманазвы складаюцца і адкуль пайшлі, можна многае зразумець пра самога чалавека і ягоную творчасьць. Таксама можна знайсьці задуманыя аўтарамі рыфмы, пасьлядоўнасьці, спалучэньні літар і сэнсаў (напрыклад: Офрасінія Полацкая, Франциско Скорина, Антон Новіна і г.д.). 

3. Сьвяты — зьбіраюцца нашы сьвяты і традыцыі, для якіх плануецца распрацоўка візуальных і брэндзінгавых матэрыялаў.

4. Гарады — дызайн, айдэнтыка, брэндзінг і архітэктура нашых гарадоў.

5. Мэтамадэрнізм — адлюстраваньне сутнасьці метамадэрнізму ў розных формах, ад мастацкіх палотнаў да палітычных падзеяў. Інтуітыўна-імпульсіўны метамадэрнізм ператвараецца ў асэнсаваны мэтамадэрнізм, маленькае суіснуе з вялікім, ідэя становіцца рэчаіснасьцю.

Сайт ствараецца, дапаўняецца і выпраўляецца ў вольны час, таму вялікая падзяка за любую дапамогу, падтрымку і цікавыя прапановы. Усім мір ✌

Аўтар праекта: Алесь Сьветлы
Прысьвячаецца маёй бабулі
Клаўдзіі Міхайлаўне Стручынскай
(01.05.1934 - 10.12.2012)

ПАДТРЫМАЦЬ МОЖНА ТУТ:

Mobirise

Нумар карты: 5392 1412 5081 6383 (05/22)
IBAN: BY41ALFA3014308GNB0010270000

Mobirise



Mobirise

СУВЯЗЬ: