amp templates

АРНАМЕНТ

Mobirise

Культурная спадчына з'яўляецца выдатнай школай майстроў любога мастацтва, велізарнай крыніцай ведаў і вопыту, накопленага народам на працягу тысячагоддзяў. Без выкарыстаньня культурнай спадчыны нельга пабудаваць выдатнай культуры. Вялікае месца ў нашай культуры мінулага належыць народнай творчасьці. 
Беларускі арнамент падзяляецца на тры віды: 
1. Геаметрычны (складаецца з прамых ліній, прастакутнікаў, квадратаў, ромбаў, трохкутнікаў і іншых геаметрычных фігур)
2. Расьлінны (складаецца з малюнкаў парасткаў расьлін, лісьця, кветак, пладоў)
3. Жывёльны (складаецца з малюнкаў жывёл і птушак)

Наступны шэраг арнаментаў узяты з кнігі „Беларускі народны арнамент“ 1953г. і зроблены ў вектары.

Mobirise

З арнаменту можна рабіць патэрны, якія потым выкарыстоўваць у дызайне фірмовых стыляў, фонаў, а таксама ў друку на розных матэрыялах. З маленькага простага арнаментальнага кавалку атрымліваюцца неверагодныя і складаныя малюнкі.