online website builder

БЕЛАРУСЬ І СУСЬВЕТ

сімвалы і сэнсы

Жыве квітнеючая Беларусь
Сярод інтэлектуальна-эстэтычных прыярытэтаў Кірыла Тураўскі вылучаў чатыры найбольш істотныя элементы: набыцьцё „дару слова“, уменьне „даступна пісаць“, пазбаўленьне „замутнёнасьці розуму“ і пераадоленьне „грубасьці мовы“.

Cімволіка мінулых часоў прызначалася дзеля адрозьненьня. Раней усе стараліся зрабіць сабе адментныя гербы, сьцягі, пячаткі, каб было здалёк бачна хто свой, а хто чужы. Адрозьненьні мелі ў першую чаргу ваенныя падмуркі, якія рабіліся галоўным палітычным вектарам. З цягам часу людзі пачалі разумець, што ўсе маюць розныя погляды, густы, традыцыі, каштоўнасьці, і гэта наадварот робіць наш сьвет цікавым і насычаным.
Асноўная ідэя праекта гэта яднаньне і мір, якія распрацоўваюцца на асабістых зьменах поглядаў і падмурках каханьня ды сяброўства. Гэта спроба праз асабістыя зьмены адшукаць тыя элементы сацыяльна-дзяржаўнага ўтварэньня, якія будуць мець падобнасьці і ўлічваць адметнасьці.

ЧАСТКА 1

нацыянальная ідэя

А вот, як не любіць гэта поле, і бор, І зялёны садок і крыклівую гусь!.. А што часам тут страшна заенчэ віхор,— Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!

Зборнік „Жалейка“ Янка Купала (1905—1907)

Воля → Незалежнасьць → Яднаньне. Вера → Надзея → Каханьне. Волю трэба праяўляць, Незалежнасьць трэба трымаць, Яднаньне трэба ствараць.

Наша нацыянальная ідэя фармулюецца вельмі проста: трэба ўзяць ідэю „Жыве Беларусь“ і дадаць ідэю „За сильную и процветающую Беларусь“. А далей усё зробіць матэматыка, якая лічыцца мовай сусьвету. 

Такім чынам, аб'яднаўшыся, мы канстатуем факт: Жыве квітнеючая Беларусь! 

Жыве квітнеючая Беларусь

ЧАСТКА 2

герб і гімн

1. Герб
Сучаснаму гербу Рэспублікі Беларусь — 70 год, гербу Пагоня — 730 год, крыжу Офрасініі Полацкай — 860 год. Складаем усё і атрымліваем новы герб:

Герб Беларусі

Жыве квітнеючая Беларусь!

2. Гімн
а) Магутны Божа — духоўны
б) Мы, беларусы — дзяржаўны
в) Мы выйдзем шчыльнымі радамі — ваенны
г) Пагоня — нацыянальны

Беларусь сёньня мае шмат цудоўных песень, лепшыя сэнсы якіх аб’ядноўваюцца ў распрацаваным гербе.  Можа хтосьці складзе 2+2 і зробіць адзіны гімн, які будзе просты ды лёгкі, які будзе ўвасабляць адначасова моцныя, духоўныя, гістарычныя ды мірныя беларускія асаблівасьці? 


Мы, беларусы, мірныя людзі
Вечна жыві і квітней, Беларусь

ЧАСТКА 3

сьцяг

Дзяржаўным павінен стаць бела-сіне-белы сьцяг (с - значыць сімбіёз), а бела-чырвона-белы — нацыянальны. Разьвіцьцё гэтай ідэі прыводзіць да абнаўленьня ўсёй сістэмы дзяржаўнага ўтварэньня. У выніку атрымліваем: міністэрства нацыянальнасьці, міністэрства па надзвычайных сітуацыях, міністэрства экалогіі, міністэрства агракультуры, міністэрства дзяржаўнасьці, міністэрства палітычнай роўнасьці, міністэрства чалавечай роўнасьці, міністэрства натхненьня. 7 прадстаўнікоў, вылучаных ад кожнага міністэрства складаюць урад, адзін з якіх абіраецца прэзідэнтам. Прэзідэнт абіраецца народам віртуальным спосабам, зыходзячы з таго, якія асноўныя пытаньні трэба вырашыць за вылучаны тэрмін. 

Чалавек памяркоўны жонку заўсёды сабе бярэ рашуча файную

Нацыянальны сьцяг Зьміцер Роўны @rounyja

Нацыянальны
(чырвоны)

Пазітыўны сьцяг Антось Марка @markaantos

МНС
(памаранчавы)

Экалагічны сьцяг Антук Кука @kukaantuk

Экалагічны
(жоўты)

Агракультурны сьцяг Пятро Пяро

Агракультурны
(зялёны)

Дзяржаўны сьцяг

Дзяржаўны
(сіні)

Роўнасьць палітычная сьцяг Язэп Палітыка @palityka

Роўнасьць палітычная
(blackітны)

Роўнасць чалавечная сьцяг Вера Водар @veravodar

Роўнасьць чалавечная
(ружовы)

Абыякавасьць сьцяг Алесь Сьветлы @asvietly

Натхненьне
(фіялетавы)

ЧАСТКА 4

дзяржаўныя сьвяты

1. Дзень Волі — калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка
2. Дзень Незалежнасьці — калі была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце
3. Дзень Яднаньня — калі будзе прынята новая канстытуцыя

Дзень волі, дзень незалежнасьці, дзень яднання
Шыльда Незалежнасць

ідэя. слова. дзеяньне

воля. незалежнасьць. яднаньне
вера. надзея. каханьне

ЧАСТКА 5

гістарычная памяць

1. Курапаты

Ноч паэтаў

ЧАСТКА 6

іншыя сімвалы і лагатыпы

1. Новы сімвал міру, які трэба проста перавярнуць

Мір

2. Брэнд Беларусі

Брэнд Беларусі

3. Грошы.

Назва: Беларускі талер (Taler).
Сімвал: Ŧ (Ŧaler) ставіцца перад лічбай (Ŧ25).

Назва: Беларускі цэнт (сent).
Сімвал: ŧ (сenŧ) ставіцца пасьля лічбы (0.25ŧ)

Курс: Ŧ1 = $1

Талер

ЧАСТКА 7

 наша мова

Усе шыльды, уся дакументацыя, усё дзяржаўнае павінна быць у першую чаргу па-беларуску (у нас ёсьць свая кірыліца, свая лацінка і свая арабіца). Дзяржаўныя сацсеткі ды беларускамоўныя версіі сайтаў мусяць быць па-змаўчаньні адразу .by, а не .by/bel/br/byr. Спрадвечным і нязьменным цягніком беларускай мовы заўжды была маленечкая, але адметная і магутная літара Ў (у нескладовае). Таму на яе аснове быў распрацаваны брэнд з фірмовым стлем.

Лагатып, Дзень пісьменства, Бялынічы, Ў нескладовае

Мы павінны душу нашу народную выявіць у сваім „Я“, 
у сваёй самабытнасьці і сьмела сягнуць па сваё неадымнае права
самім распараджацца гэтым сваім „Я“. 

Янка Купала „Тутэйшыя“