free bootstrap template

БЕЛАРУСЬ І СУСЬВЕТ

сімвалы і сэнсы

Жыве квітнеючая Беларусь
Сярод інтэлектуальна-эстэтычных прыярытэтаў Кірыла Тураўскі вылучаў чатыры найбольш істотныя элементы: набыцьцё „дару слова“, уменьне „даступна пісаць“, пазбаўленьне „замутнёнасьці розуму“ і пераадоленьне „грубасьці мовы“.

Cімволіка мінулых часоў прызначалася дзеля адрозьненьня. Раней усе стараліся зрабіць сабе адментныя гербы, сьцягі, пячаткі, каб было здалёк бачна хто свой, а хто чужы. Адрозьненьні мелі ў першую чаргу ваенныя падмуркі, якія рабіліся галоўным палітычным вектарам. З цягам часу людзі пачалі разумець, што ўсе маюць розныя погляды, густы, традыцыі, каштоўнасьці, і гэта наадварот робіць наш сьвет цікавым і насычаным.
Асноўная ідэя праекта гэта яднаньне і мір, якія распрацоўваюцца на асабістых зьменах поглядаў і падмурках каханьня ды сяброўства. Гэта спроба праз асабістыя зьмены адшукаць тыя элементы сацыяльна-дзяржаўнага ўтварэньня, якія будуць мець падобнасьці і улічваць адметнасьці.

ЧАСТКА 1

нацыянальная ідэя

А вот як не любіць гэта поле, і бор, 
І зялёны садок, і крыклівую гусь!
А што часам тут страшна заенча віхор,
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь! 
Янка Купала (1905—1907)

Наша нацыянальная Ідэя Х фармулюецца вельмі проста: трэба ўзяць ідэю „Жыве Беларусь“ і дадаць ідэю „За сильную и процветающую Беларусь“. А далей усё зробіць матэматыка, якая лічыцца мовай сусьвету. 

Такім чынам, аб'яднаўшыся, мы канстатуем факт: Жыве квітнеючая Беларусь! 

Жыве квітнеючая Беларусь

ВОЛЯ → НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ → ЯДНАНЬНЕ
Волю трэба праяўляць, Незалежнасьць трэба трымаць, Яднаньне трэба ствараць.


ЧАСТКА 2

герб і гімн

1. Герб
Сучаснаму гербу Рэспублікі Беларусь — 70 год, гербу Пагоня — 730 год, крыжу Офрасініі Полацкай — 860 год. Складаем усё і атрымліваем новы герб:

Герб Беларусі

Жыве квітнеючая Беларусь!

2. Гімн
а) Магутны Божа — духоўны
б) Мы, беларусы — дзяржаўны
в) Мы выйдзем шчыльнымі радамі — ваенны
г) Пагоня — нацыянальны

Беларусь сёньня мае шмат цудоўных песень, лепшыя сэнсы якіх аб’ядноўваюцца ў распрацаваным гербе.  Можа хтосьці складзе 2+2 і зробіць адзіны гімн, які будзе просты ды лёгкі, які будзе ўвасабляць адначасова моцныя, духоўныя, гістарычныя ды мірныя беларускія асаблівасьці? 


Мы, беларусы, мірныя людзі
Вечна жыві і квітней, Беларусь

ЧАСТКА 3

сьцяг

Дзяржаўным павінен стаць бела-сіне-белы сьцяг (с - значыць сімбіёз), а бела-чырвона-белы — нацыянальны. Разьвіцьцё гэтай ідэі прыводзіць да абнаўленьня ўсёй сістэмы дзяржаўнага ўтварэньня. У выніку атрымліваем: міністэрства нацыянальнасьці, міністэрства па надзвычайных сітуацыях, міністэрства экалогіі, міністэрства агракультуры, міністэрства дзяржаўнасьці, міністэрства палітычнай роўнасьці, міністэрства чалавечай роўнасьці, міністэрства натхненьня. 7 прадстаўнікоў, вылучаных ад кожнага міністэрства складаюць урад, адзін з якіх абіраецца прэзідэнтам. Прэзідэнт абіраецца народам віртуальным спосабам, зыходзячы з таго, якія асноўныя пытаньні трэба вырашыць за вылучаны тэрмін. 

Чалавек памяркоўны жонку заўсёды сабе бярэ рашуча файную

Нацыянальны сьцяг Зьміцер Роўны

Нацыянальны
(чырвоны)

Пазітыўны сьцяг Антось Марка

МНС
(памаранчавы)

Экалагічны сьцяг Антук Кука

Экалагічны
(жоўты)

Агракультурны сьцяг Алег Дзьмухавец

Агракультурны
(зялёны)

Дзяржаўны сьцяг

Дзяржаўны
(сіні)

Роўнасьць палітычная сьцяг Эдзя Пальчыс

Роўнасьць палітычная
(blackітны)

Роўнасць чалавечная сьцяг Вера Вечная

Роўнасьць чалавечная
(ружовы)

Абыякавасьць сьцяг

Натхненьне
(фіялетавы)

ЧАСТКА 4

дзяржаўныя сьвяты

1. Дзень Волі — калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка
2. Дзень Незалежнасьці — калі была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце
3. Дзень Яднаньня — калі будзе прынята новая канстытуцыя

Дзень волі, дзень незалежнасьці, дзень яднання
Шыльда Незалежнасць

ідэя. слова. дзеяньне

воля. незалежнасьць. яднаньне
вера. надзея. каханьне

ЧАСТКА 5

гістарычная памяць

1. Курапаты

Ноч паэтаў

ЧАСТКА 6

іншыя сімвалы і лагатыпы

1. Новы сімвал міру, які трэба проста перавярнуць

Мір

2. Брэнд Беларусі

Брэнд Беларусі

3. Грошы.

Назва: Беларускі талер (Taler).
Сімвал: Ŧ (Ŧaler) ставіцца перад лічбай (Ŧ25).

Назва: Беларускі цэнт (сent).
Сімвал: ŧ (сenŧ) ставіцца пасьля лічбы (0.25ŧ)

Курс: Ŧ1 = $1

Талер

ЧАСТКА 7

 наша мова

Пра мову пакуль нічога няма. Але ў 2020 годзе будзе дзень пісьменства, таму нешта мабыць тут і з'явіцца да гэтага часу.

Усе шыльды, уся дакументацыя, усё дзяржаўнае павінна быць у першую чаргу па-беларуску (у нас ёсьць свая кірыліца, свая лацінка і свая арабіца). Дзяржаўныя сацсеткі ды беларускамоўныя версіі сайтаў мусяць быць па-змаўчаньні адразу .by, а не як нешта дадатковае .by/bel.

А пакуль трымайце нашае вечнае Ў нескладовае.

Лагатып, Дзень пісьменства, Бялынічы, Ў нескладовае

Мы павінны душу нашу народную выявіць у сваім „Я“, 
у сваёй самабытнасьці і сьмела сягнуць па сваё неадымнае права
самім распараджацца гэтым сваім „Я“. 

Янка Купала „Тутэйшыя“