СЬЦЯГ

бела-сіне-белы

bootstrap theme

У старадаўніх геральдычных творах Каламб'ера Вараная вялікае месца адводзілася тлумачэньню колераў. Кожны колер сімвалізуе пэўнае паняцьце. Падрабязьней...

Шэраг эксперыментаў паказаў, што выкарыстаньне ліхтароў сіняга колеру прыводзіць да зніжэньня ўзроўню злачыннасці. У японскім горадзе Нара ўсталявалі сінія ліхтары ў найбольш крымінагенных раёнах горада і на чыгуначнай станцыі. У выніку ўзровень злачыннасьці ў гэтых раёнах зьнізіўся на 9 %, а на чыгуначнай станцыі за два гады не было ніводнага самагубства. Таксама сіні колер бачаць абсалютна ўсе людзі з любым колераўспрыманьнем.

Блакітны — колер мары і ідэальнасьці, адгэтуль паняцьце — блакітная мара. Выбар такога колеру кажа аб жаданьні спакою і сапраўднай стабільнасьці.

У іканапісе сіні колер сімвалізуе духоўнасьць і Маці Божую. Сінім малюецца гімацій Ісуса Хрыста, што выказвае яго боскасьць і мудрасьць. Сіні колер — сімвал Сьвятога Духа. Прысутнічае ў большасьці ікон. Сіні ў іконе часта спалучаецца з чырвоным. Разам яны складаюць адзінства супрацьлегласьцяў. 

Сцяг стараятвягаў

Сьцяг стараятвягаў

Тры гарызантальныя паласы: белая, сіняя і белая. Белы колер сімвалізуе Беларусь, а сіняя паласа — раку Сож.

Флагі ятвягаў. Гэта група заходнебалтскіх плямёнаў на рубяжы першага i другога тысячагоддзяў насяляла тэрыторыю паміж рэкамi Нёман i Нараў. Яны вялi барацьбу супраць рускiх i польскiх князёу, а з сярэдзiны Xlll стагодззя — i супраць крыжаносцаў. Часткова былi знiшчаны крыжаносцамі, а землi ятвягаў увайшлi ў склад Вялiкага княства Лiтоўскага. Пасля разгрому ятвягаў князем Вiтаўтам у Аўгустаўскiх лясах яны пакiнулi свае тэрыторыі i пасялiлiся уздоўж ракi Сож, дзе цяпер і пражываюць.
З кнігі „Флагі Беларусі“ (А. Н. Басаў, І. М. Куркоў)

На думку беларускіх дасьледчыкаў Анатоля Тараса і Артура Пракапчука, кароль Міндоўг быў выхадцам з яцьвяжска-пагезанскіх зямель. Дынастыя Гедымінавічаў у Вялікім Княстве Літоўскім, магчыма, таксама была Яцьвяжскага паходжаньня. Па сьведчаньні граматы Міндоўга 1259 года, гістарычная вобласьць Дайнава ў яго час называлася некаторымі Яцьвезін.

Сож

р. Сож

Сож, БНР

Сож цалкам знаходзіўся на беларускай зямлі ў час абвяшчэньня БНР

Існуе пяць галоўных геральдычных колераў, асноўныя з каторых:

Чырвоны

Чырвоны — графічна малюецца вертыкальнымі лініямі.
Атрымліваўся зьмешваннем сурыкаў і кінавары.

Сіні

Сіні — графічна малюецца гарызантальнымі лініямі.
Атрымліваўся зьмешваннем кобальту і ультрамарына.

Калі разглядаць бчб-сьцяг з пункту гледжаньня правілаў геральдыцы, дзе чырвоны колер адпавядае вертыкальнай палосцы, то можна зрабіць лагічны вынік, у якім палоска павінна быць вертыкальная на сьцяге, або сам сьцяг трэба насіць вертыкальна. 

А гарызантальнай палосцы адпавядае сіні колер.

Графічны сіні колер па правілах геральдыцы

Такім чынам дзяржаўным павінен стаць бела-сіне-белы сьцяг (с - значыць сімбіёз), а бела-чырвона-белы — нацыянальны. Развіцьцё гэтай ідэі прыводзіць да абнаўленьня ўсёй сістэмы дзяржаўнага ўтварэньня. У выніку атрымліваем: міністэрства нацыянальнасьці, міністэрства па надзвычайных сітуацыях, міністэрства экалогіі, міністэрства агракультуры, міністэрства дзяржаўнасьці, міністэрства палітычнай роўнасьці, міністэрства чалавечай роўнасьці, міністэрства натхненьня. 7 прадстаўнікоў, вылучаных ад кожнага міністэрства складаюць урад, адзін з якіх абіраецца прэзідэнтам. Прэзідэнт абіраецца народам віртуальным спосабам, зыходзячы з таго, якія асноўныя пытаньні трэба вырашыць за вылучаны тэрмін. 

Чалавек памяркоўны жонку заўсёды сабе бярэ рашуча файную

Нацыянальны сьцяг Зьміцер Роўны

Нацыянальны
(чырвоны)

Пазітыўны сьцяг Антось Марка

МНС
(памаранчавы)

Экалагічны сьцяг Антук Кука

Экалагічны
(жоўты)

Агракультурны сьцяг Алег Дзьмухавец

Агракультурны
(зялёны)

Дзяржаўны сьцяг

Дзяржаўны
(сіні)

Роўнасьць палітычная сьцяг Язэп Палітыка

Роўнасьць палітычная
(blackітны)

Роўнасць чалавечная сьцяг Вера Водар

Роўнасьць чалавечая
(ружовы)

Абыякавасьць сьцяг

Натхненьне
(фіялетавы)

Дзяржаўны сьцяг Беларусі

Цалкам белы сьцяг любых прапорцый лічыцца сьцягам сусьветнага адзінства. Белы колер сімвалізуе чысьціню намераў і супрацьстаяньне ўсяму хто і што дзейнічае супраць чалавецтва.

Ніл Гілевіч 
І ўсё-такі дойдзем!..

За векам век плыве-цячэ, 
А мы ідзем, ідзем... I што ж? 
О, як далёка нам яшчэ 
Да Беларусі! 

Ужо няўсьцерп нам крыж пакут, 
I мы крычым, крычым, але –
Не дакрычаліся пакуль 
Да Беларусі. 

А можа быць, яна – міраж, 
I ўсе мы трызнім? Бо чаму ж 
Не далятае голас наш 
Да Беларусі? 

Відаць, пракляцьця знак ляжыць 
На нас ад роду, і таму 
Так цяжка шлях нам церабіць 
Да Беларусі. 

Равуць вятры, грымяць грамы, 
Пыл засьціць вочы нам, і ўсё ж, 
I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы 
Да Беларусі!.. 

Жыве Квітнеючая Беларусь

Максім Багдановіч
Слуцкія ткачыхі

Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
І цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад персідскі ткуць яны.
А за сцяной смяецца поле,
Зіяе неба з-за акна, –
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расцвіла вясна;
Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі;
Цямнее край зубчаты бора...
І тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага узора,
Цвяток радзімы васілька.

Слуцкія паясы

Міхал Анемпадыстаў: На гэтую тэму ёсць вельмі добры анекдот. Настаўніца пытаецца: Дзеці, як мы ўпрыгожым клас да Новага года?. Вовачка адказвае: А давайце на столі пасярод пакоя запярдолім чырвоную паласу!. Настаўніца – у істэрыку: дзіця лаецца! Бяжыць да дырэктара, абурана пераказвае яму сітуацыю. Дырэктар пытаецца: Дык а што ён канкрэтна сказаў?. Настаўніца паўтарае – што прапанаваў на столі „запярдоліць чырвоную паласу“. Дырэктар кажа: Дык а ў чым праблема? Не падабаецца чырвоная – запярдольце сінюю!

Планеты Сонечнай сістэмы

Мір у Беларусі — мір ва ўсім сьвеце.

Каб зрабіць мір ва ўсім сьвеце недастаткова проста ўзяць новы сьцяг. Для гэтага трэба ісьці сапраўднымі палітычнымі, эканамічнымі, турыстычнымі і іншымі крокамі. Але рабіць гэтыя крокі трэба сьвядома, з адзінай для ўсіх краін мэтай і ідэяй, якая будзе адлюстроўвацца ў зьменах сьцягоў. Ідэя простая: спачатку ўсім краінам трэба пазбавіцца ад чырвонага колеру, які ў большасьці краін азначае вайну і пралітую кроў у вайне. А калі сьцягі зьменяцца на сіні і жоўты колер, то наступны крок гэта крок да белага мірнага сьцяга. 

Выява ніжэй гэта канцэпцыя на прыкладзе некаторых краін, бо ў кожнай свае асаблівасьці і кожная знаходзіцца на сваім узроўні. Таму любыя сацыяльна-палітычныя зьмены павінны суправаджацца асэнсаванымі зьменамі сьцягоў. Калі краіна гатова зрабіць вялікі крок, то можна рабіць кардынальныя зьмены сьцяга, а калі маленькі, то маленькія зьмены. Прыкладам для такіх зьменаў сёння можна назваць Еўрасаюз. Але сэнс ня ў тым каб ствараць новыя саюзы і саветы, сэнс у тым каб захоўваць лепшыя нацыянальныя каштоўнасьці і сумяшчаць іх з цягай да адзінай мэты. „Адзінства ў разнастайнасьці“ — афіцыйны дэвіз Еўрапейскага Саюза.
Планета Зямля складаецца з шасьці мацерыкоў. Па гісторыка-культурнаму паняцьцю складаецца з шасьці частак сьвету. Таму на алімпійскі сьцяг трэба дадаць яшчэ адно кольца.

Сьцягі сьвету
Царства, сіла, слава