make a site for free

ПАСТАВІЦЬ КРОПКІ НАД Ё

падкрэсьліць Ŧ і закрэсьліць Ł

Воля, Незалежнасьць, Яднаньне, Вера, Надзея, Каханьне

Праект Мірумір зарадзіўся 01.03.2019, абвешчаны 01.05.2019 і апублікаваны 10.12.2019. 

1. У першую чаргу гэта разьдзел Беларусь і сусьвет, які складаецца з сямі частак. Кожная частка насычана даступнай інфармацыяй, гістарычнымі зьвесткамі, фактамі, разнастайнымі спасылкамі на крыніцы, асабістымі разважаньнямі, і як следства — новымі дызайнерскімі ідэямі. 

2. Наступны разьдзел называецца Мэтамадэрнізм. У ім апублікаваныя такія сэнсы сучаснасьці, якія адлюстроўваюць сутнасьць метамадэрнізму ў розных формах ад мастацкіх палотнаў да палітычных падзеяў. Інтуітыўна-імпульсіўны метамадэрнізм ператвараецца ў асэнсаваны мэтамадэрнізм. Маленькае суіснуе з вялікім, ідэя становіцца рэальнасьцю, ад хэштэга да космасу адзін крок.

3. Разьдзел Імёны складаецца з нашых дзеячаў, пісьменьнікаў, мастакоў, паэтаў, музыкаў, якія асэнсавалі саміх сябе ўзяўшы новыя саманазвы. Зразумеўшы, як яны складаюцца і адкуль пайшлі, можна многае зразумець пра самога чалавека. 

4. У разьдзеле Сьвяты зьбіраюцца нашы сьвяты і традыцыі, для якіх плануецца распрацоўка візуальных і брэндзінгавых матэрыялаў.

5. Літа́р зьбірае ідэі па разьвіцьцю мовы: літары, правілы, клавіятуры, шрыфтавыя сімвалы, спасылкі ды інш.


Сайт ствараецца, дапаўняецца і выпраўляецца ў вольны час, таму вялікая падзяка за любую дапамогу і цікавыя прапановы.


Усім мір ✌

Прысвячаецца маёй бабулі
Клаўдзіі Міхайлаўне Стручынскай
(01.05.1934 - 10.12.2012)

ПАДТРЫМАЦЬ ПРАЕКТ:

Mobirise

Нумар карты: 5392 1412 5081 6383 (05/22)
IBAN: BY41ALFA3014308GNB0010270000

Mobirise



Mobirise

СУВЯЗЬ: