МЕНСК

МІНСК

html5 templates
Мы жывем адначасова ў двух гарадах
Падваеньне асобы зрывае нам дах.
Дык няўжо ж нам ніколі ня ськлеіць, ня сшыць
Менск і Мінск — дзьве паловы сталічнай душы...

ЧАСТКА 1

інфармацыя

Большасьць сучасных дасьледнікаў абгрунтавана лічаць, што тапонім «Менск» утварыўся ад назвы невялікай ракі Менкі (Мень, Мена), на якой першапачаткова быў заснаваны горад. Тым часам, паводле гісторыка М. Кузьняцова, гідронім паходзіць ад слова «мень», якое азначае рыбу мянтуз або іншыя гладкія і сьлізістыя рыбы.

На думку некаторых аўтараў, назву Менску даў гандаль, абмен, «мена». Аднак М. Кузьняцоў паказвае, што тагачасны гандаль ня меў такіх маштабаў, каб даць імя замку, збудаванаму ў 1063 годзе і ўпершыню памянёнаму пад 1067 годам. Апроч таго, аддзеяслоўныя назоўнікі з асновай «мяняць» у тапаніміцы наогул не сустракаюцца.

Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога заснавальнікам Менску быў вядзьмар-асілак Мянеск, што збудаваў на месцы цяперашняга места свой млын, на якім малоў муку з каменьня. Імаверна, што аснову імя Мянеска належыць зьвязваць зь індаэўрапейскім этымонам *men — «мяць, расьціраць», што адпавядае асноўным функцыям Мянеска ў паданьні. Наяўнасьць у мянескавым млыне сямі колаў, разьмешчаных паміж правым і левым берагам Сьвіслачы, знаходзяць выразныя паралелі ў беларускім фальклёрным матэрыяле.

Mobirise
Mobirise

ЧАСТКА 2

брэнд і лагатып

Лагатып увасабляе ідэю сілуэта „Вароты Менска“. Колер адлюстроўвае канцэпцыю „Менск горад сонца“

Mobirise
Mobirise
Менск

ЧАСТКА 3

навігацыя

Схема мінскага метро

Купальле