КУРАПАТЫ

гістарычная памяць

website builder

Гісторыя — гэта навука, якая вывучае крыніцы пра мінулае для таго, каб усталяваць пасьлядоўнасьць падзей, аб’ектыўнасьць апісаных фактаў і зрабіць высновы аб прычынах. Памяць — здольнасьць доўгатэрмінова захоўваць інфармацыю аб падзеях зьнешняга сьвету і рэакцыях арганізма, шматразова выкарыстоўваючы іх. Гістарычная памяць — гэта здольнасьць доўгатэрмінова захоўваць інфармацыю пра пасьлядоўнасьць падзей і іх высновы аб прычынах. Гістарычная памяць гэта культурныя, сацыяльныя, палітычныя падзеі, якія так ці інакш паўплывалі на фармаваньне беларускай дзяржаўнасьці. Калі кожны беларус спачатку зразумее хто ён (які ён, адкуль ён, чаму ён такі які ёсьць) прыме з гонарам ўсё што зразумеў, то гэта стане пачаткам для другога кроку: паразуменьня сябе ў кантэксьце ўсёй краіны і адказа на пытаньне „чым я магу быць карысны грамадству“. Адказ на другое пытаньне наблізіць да трэцьцяга кроку, які стане асэнсаваньнем сябе як народа у кантэксьце тысячагадовай гісторыі і дасьць адказ на пытанье „хто мы і дзе наша месца сярод іншых краін“. Гэтыя тры часткі станаўленьня (асоба-краіна-сьвет) ёсьць вынік гістарычнай памяці, які дасьць разуменьне куды рухацца і што рабіць далей, адкрые погляд у будучыню. Першай агульнай справай у гэтым кірунку павінны стаць Курапаты, для якіх была распрацаваная канцэпцыя мемарыялу і лагатып для Ночы паэтаў. Тут былі аб'яднаны і адлюстраваны адначасова два сэнсы: смутак па забітых і натхняльнае імкненьне да стваральнага жыцьця. 

Падрабязьней пра Курапаты можна даведацца на сайце kurapaty29.by

ЧАСТКА 1

народны мемарыял

Mobirise

Слова Курапаты (Курапаткі) мае два сэнсы:
1. Птушкі, на якіх палююць. Адсюль і выслоўе: „Пастралялі, як курапатак“.
2. Белыя веснавыя кветкі. Дыялектная назва белых пралесак. 

Адсюль метафара:
Лапка птушкі — гэта сімвал смутку і ахвяраў. Кветкі — гэта памяць і натхняльнае імкненьне да стваральнага жыцьця.

Курапаты
Курапаты
Купальле
Купальле
Купальле

ЧАСТКА 2

ноч паэтаў

29 кастрычніка 1937 году адбыўся самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры. За адну ноч з 29-га на 30-га карнікі НКВД расстралялі цэлую групу пісьменьнікаў, сярод якіх былі Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Майсей Кульбак, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Юлі Таўбін, Міхась Чарот ды іншыя, агулам 22 пісьменьніка. Усяго ў тую ноч былі зьнішчаны больш за 100 прадстаўнікоў беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыі і дзяржаўнага апарату. Каб ушанаваць памяць нявінна забітых, 29 кастрычніка, 20:00 - Курапаты, „Галгофа“ (каля курапацкага мемарыяла) адбываюцца літаратурныя чытаньні „Ноч расстраляных паэтаў“.

Для гэтага быў распрацаваны лагатып, які ўвасабляе пісьмовае пяро і крыж:

Ноч паэтаў

Плакат, прысьвечаны Ночы паэтаў зь імёнамі ўсіх расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка: 

Ноч расстраляных паэтаў