КУПАЛЬЛЕ

хто шукае — той знаходзіць

free css templates

Трэба вам ісьці у людзі,
пабываць вам у народзе.
Хто пытае - той не блудзіць,
хто шукае - той знаходзіць. 

Уладзімір Дубоўка

ЧАСТКА 1

інфармацыя

Гісторыя Купалля
Магічныя абрады і рытуалы Купалля ўзніклі яшчэ ў язычніцкія часы. „Купала“ азначала „сярдзітае“, „гарачае“, „ускіпаючае гневам“, „раз'юшанае“ — менавіта так продкі ўяўлялі сонца і яго цудадзейную сілу. У час сьвята людзі дзякавалі і магутным стыхіям — Агню, Вадзе, Зямлі.

З распаўсюджваннем хрысціянства да Купалля быў прымеркаваны дзень нараджэння Іаана Хрысціцеля. Сугучнасць слоў "купала" і "купаць", "апускаць у ваду" ў народнай свядомасці прывяла да змяшэння ў назве свята – Іван Купала.

Калі святкуюць Купалле?
У абрадах беларускага Купалля цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш познія хрысціянскія традыцыі. І сёння згодна з праваслаўным календаром свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня, каталіцкім – 24 чэрвеня.

Купальскія "цуды", традыцыі і абрады
З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку "гуляе".
Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці, якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету, але раздабыць яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.

На Купалле беларусы праводзілі яшчэ шмат сімвалічных абрадаў:
- купальскія вянкі;
- збор лекавых кветак і траў, якія набывалі ў гэту ноч асаблівую сілу;
- рытуал ачышчэння агнём (праз купальскае вогнішча людзі скакалі, у ім спальвалі кола-"сонца", адзенне хворых, старыя рэчы);
- варажба на будучае (дзяўчаты пускалі па вадзе купальскія вянкі);
- абрадавая вячэра;
- рытуалы аховы дамоў і палёў ад нячыстай сілы;
- прашэнне багатага ўраджаю і дастатку;
- абрадавыя песні і карагоды, шумныя вясёлыя гульні;
- рытуал ачышчэння вадой на ўзыходзе сонца, умыванне расой.

Здаўна ў Купаллі ўдзельнічалі ўсе жыхары сяла ад малога да вялікага, бо толькі ўсеагульнае выкананне абрадаў забяспечвала дабрабыт.

Купалле сёння
Кожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Беларусі – на берагах рэк і азёр – святкуюць Купалле. Сёння гэтыя гулянні аб'ядноўваюць старажытныя традыцыі і рытуалы, тэатралізаваныя канцэрты і вясёлыя гульні.

Убачыць Купалле можна ў самых розных мясцовасцях Беларусі, але ёсць і найбольш вядомыя, масавыя гулянні.

Самае маштабнае свята "Купалле" – "Александрыя збірае сяброў" – праходзіць у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. За некалькі гадоў яно стала сапраўдным брэндам краіны: сюды прыязджаюць шматлікія госці не толькі з Беларусі, але і Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і іншых краін свету.

У Мінску купальскія святы праводзяцца ў парку ім. 900-годдзя Мінска, Лошыцкім парку, Цэнтральным батанічным садзе, заапарку. Убачыць традыцыі і пачуць аўтэнтычныя купальскія песні розных мясцовасцей можна ў вёсцы Івесь на беразе возера Шо Глыбоцкага раёна, дзе праходзіць унікальнае свята абрадавага фальклору "Купалле Паазер'я". Сюды збіраюцца калектывы, якія выконваюць старадаўнія напевы ў традыцыйнай манеры.

Купалле адзначаюць ва ўсіх абласных і раённых гарадах Беларусі, у вёсках. Напрыклад, арыгінальнае свята з абыходам двароў і гульнямі на старадаўнім замчышчы праводзяць жыхары пасёлка Ракаў Валожынскага раёна, свае фэсты ёсць у Тураве Жыткавіцкага раёна, Лепелі, Мядзеле, Слуцку, Заслаўі…

Самабытныя купальскія святы праходзяць і ў вялікіх этнаграфічных музеях Беларусі:
- свята "Сонцаварот", купальскі фестываль фальклорных калектываў (Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту)
- Open air "Купалле" (Дудуткі)
- Купалле і Русалія (Сядзіба Зюзі Паазерскага)

Крыніца: https://www.belarus.by/by/travel/ethno-tourism/kupalle

ЧАСТКА 2

брэнд і лагатып

У лагатыпе адлюстроўваецца магнітная ідэя-слоган "Хто шукае — той знойдзе":
Купальле

"В споре" нараджаецца ісьціна

Папараць цікава тым, што калі большасць іншых прадстаўнікоў флоры размнажаюцца насеньнем, то распаўсюджваньне папараці адбываецца з дапамогай спораў, якія сьпеюць на ніжняй частцы лісьця

Купальле, папараць кветка