easy website maker

КАНСТЫТУЦЫЯ

Беларусі

Першы Статут ВКЛ 1529

Першы Статут ВКЛ 1529

Праца па падрыхтоўцы першага Статута 1529 г. вялася на працягу некалькіх гадоў у першай чвэрці XVI ст. Першы варыянт праекта Статута быў падрыхтаваны ў 1522 г., але ён не быў зацверджаны, і праца над ім працягвалася яшчэ сем гадоў.

Хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы дакладна невядома, ёсць падставы сцвярджаць, што ў яго падрыхтоўцы прымалі ўдзел беларускі першадрукар і доктар права, Францыск Скарына, а таксама канцлер ВКЛ Альбрэхт Гаштольд, пад кантролем якога складаўся Статут. Асноўныя палажэнні Статута абмяркоўваліся з вялікім князем Літоўскім Жыгімонтам Казіміравічам, якому належыць гонар зацвярджэння Статута. З гэтай нагады была нават напісана «Пахвала Жыгімонту», у якой ён называўся «Вялікім Жыгімонтам», бо ён пераўзышоў усіх вялікіх князёў і каралёў, таму што ён «нас вучыў справядлівасці чыніці».

Другі Статут ВКЛ 1566

Другі Статут ВКЛ 1566

Другі статут ВКЛ дзейнічаў на землях Вялікага Княства Літоўскага ў 1566—88 гг., а на Правабярэжнай Украіне і ў XVII—XVIII ст.

Асноўныя крыніцы Статута: агульназемскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468 г., Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 г. і некаторыя нормы звычаёвага права; выкарыстаны таксама нормы царкоўнага (рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага) права. У ім былі спалучаны тэарэтычныя распрацоўкі мясцовага права з практычнай дзейнасцю і тэарэтычнымі асновамі рымскага і заходнееўрапейскага права.

Трэці Статут ВКЛ 1588

Трэці Статут ВКЛ 1588

Трэці статут Вялікага Княства Літоўскага дзейнічаў у ВКЛ з 1589, пасля далучэння зямель ВКЛ да Расійскай імперыі дзейнічаў: у Віцебскай і Магілёўскай губ. — да 1831, у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губернях — да 1840.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791

3 траўня 1791 году Вялікі сойм (1788—1792) прыняў першую канстытуцыю ў Эўропе. У працы над праектам канстытуцыі працавалі самыя розныя асобы: нават кароль Станіслаў-Аўгуст прыняў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы гэтага вялікага дакумэнта. Нарады наконт канстытуцыі адбываліся таемна ў каралеўскім палацы, дзе жыў лекар караля ксёндз Сцыпіён Піятолі. Канстытуцыя 3 траўня складалася з 11 артыкулаў. Былі ліквідаваныя права «Liberum Veto», выбары караля шляхтай і абавязковасьць соймікавых інструкцыяў для паслоў, уводзілася спадчынная манархія, выканаўчая ўлада перадавалася каралю, які падпарадкоўваўся Сойму. Становішча сялянаў не было палепшаным. Канстытуцыя 3 траўня зрабіла крок да стварэньня цэнтралізаванай унітарнай дзяржавы: адзінае войска, скарб і пад. З гэтым не пагадзіліся паслы ВКЛ, якія дамагліся заключэньня 20 кастрычніка 1791 году «Ўзаемнай гарантыі» ВКЛ і ПК, дзе былі абумоўленыя ўмовы раўнапраўнага ўдзелу прадстаўнікоў ВКЛ і ПК у кіраваньні краінаю.

Трэцяя Ўстаўная грамата 1918

Трэцяя Ўстаўная грамата 1918 

Трэ́цяя Ўстаўна́я гра́мата — юрыдычны акт, прыняты Радай БНР 25 сакавіка 1918 году ў Менску (у доме Маліна), згодна зь ёй Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай.

Трэцяя Ўстаўная грамата
Трэцяя Ўстаўная грамата была прынятая ва ўмовах, калі паводле Берасьцейскага міру Савецкая Расея пагадзілася на акупацыю тэрыторыі Беларусі Нямеччынай.

Рада БНР выступіла з патрабаваньнем перагледзець Берасьцейскую мірную дамову. На землях, дзе жыве й мае колькасную перавагу беларускі народ, абвяшчалася вольная, незалежная дзяржава; у склад яе былі ўключаныя Магілёўская, Менская, Віцебская, беларускія часткі Гарадзенскай, Віленскай, Смаленскай, Чарнігаўскай і суседніх губэрняў. Пацьвярджаліся таксама правы й вольнасьці грамадзянаў і народаў Беларусі, абвешчаныя Другой Устаўной граматай ад 9 сакавіка 1918 году.

Канстытуцыі БССР 1919

Канстытуцыі БССР 1919

3 лютага 1919 году на Ўсебеларускім зьезьдзе саветаў была прынятая першая канстытуцыя БССР.

11 красавіка 1927 г. 8-ы Ўсебеларускі зьезд Саветаў БССР ухваліў Пастанову аб зацьвярджэньні Канстытуцыі Беларускай ССР[2], якая дзейнічала да 1937 году. Канстытуцыя складалася з 13 разьдзелаў і 76 артыкулаў. Паводле 2-га артыкула Канстытуцыі 1927 г., БССР абвяшчалася «сацыялістычнай дзяржавай дыктатуры пралетарыяту», дзе «ўся ўлада належыць саветам рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў». 

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994

15 сакавіка 1994 году на 13-й сэсіі Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя Беларусі 2020

Канстытуцыя Беларусі 2020

Пакуль не існуе...