how to build your own website for free

ГЕРБ

Крыж

Праглядзеўшы шмат відэа, прачытаўшы шмат кніг і вывучыўшы ўсе гербы мінулых часоў, можна дакладна сказаць, што вайна на Беларусі была заўсёды. Або сапраўдная вайна са зброяй, або вайна ідэй. Але, нягледзячы ні на што, мы ўсё роўна разам. Герб Пагоня ганаровы і моцны, ён мае неверагодную гісторыю і нават ў 2009 годзе быў зацьверджаны для Віцебскай вобласьці. Ён ёсьць і ў Літве, і ва Украіне, і ў Расеі, і ў Польшчы.
Але Пагоня гэта ўсё ж такі ваяўнічы сэнс. 

Пагоня

Зыходзячы з задачы аб'яднаньня і міру быў знойдзены самы галоўны беларускі сімвал, які глядзіць скрозь гісторыю яшчэ далей, і які мае толькі сьветлыя кантэксты і сэнсы.

Лятарынскім называюць крыж зь дзьвюма гарызантальнымі лініямі. Часам называецца падвоеным крыжом, пад якім разумеюць два грэцкія крыжы, спалучаныя разам. Дзьве гарызантальныя лініі разьмяшчаюцца ў верхняй частцы крыжа, прычым верхняя карацейшая за ніжнюю. Крыж мае шэсьць канцоў-промняў, што сімвалізуе створаны Богам за шэсьць дзён Сусьвет (на сёмы ён адпачываў). Выкарыстоўваецца ў якасьці сімвала, як заходняга, так і ўсходняга хрысьціянства. Падобная форма крыжа найчасьцей сустракалася на беларускай этнічнай тэрыторыі. Найбольш вядомым крыжам такога тыпу з'яўляецца Крыж Офрасініі Полацкай, нацыянальная сьвятыня беларусаў. 

Офрасінія Полацкая

Офрасінія Полацкая была вядома як справядлівы суддзя, дарадчык і міратворца. З’яўляецца сімвалам духоўнага служэньня сваёй Радзіме, узор адданасьці справе, крыніца маральнай сілы і натхненьня. Вечна жывая сьвятая, мудрая асьветніца, дарадчыца і выратавальніца ў хвіліны тугі і адчаю. Яна не толькі годна жыла, але і паказвала прыклад іншым, як трэба жыць, як неабходна самааддана і самаахвярна служыць Бацькаўшчыне. Калі Прадславе споўнілася дванаццаць гадоў (узрост, з якога ў той час дазвалялася ўступаць у шлюб), да яе зачасьцілі сваты. Аднак князёўна адмовілася ад дынастычнага шлюбу і насуперак волі бацькоў тайна пастрыглася ў манахіні, каб прысьвяціць жыцьцё служэньню Богу і свайму народу. Адбылося гэта 25 верасьня ў дзень сьвятой Ефрасіньні Александрыйскай. Яна стала першай беларускай жанчынай сьвятой.

Для герба неабходна ўзяць толькі самае лепшае і чыстае, аб’ядноўваючы мінулае, сучаснае ды будучыню. Таму з Пагоні трэба ўзяць шчыт, як сімвал абароны і бясьпекі, які кажа аб тым, што Беларусь не нападае, а толькі абараняе сваё. На шчыт дадаць шасціканцавы залаты крыж Офрасініі Полацкай, як адметны сімвал беларускай мудрасьці (крыж называецца свабодным, калі канцы не дасягаюць бакоў шчыта).

Сімвалы для новага герба

„Кожны дзень павучала сясьцёр сваіх: старых вучыла цярплівасьці і ўстрыманню; юных жа навучала душэўнай чысьціні і цялеснаму супакаенню; хадзе спакойнай, голасу засяроджанаму, слову дабрачыннаму, ядзе і піццю маўкліваму; у адносінах да старэйшых быць пакорлівымі, а мудрых слухаць; да роўных і меншых — любові некрывадушнай; менш казаць, а болей разумець“ (Жыццё Еўфрасінні Полацкай)

Геральдычныя колеры і металы

Металаў у геральдыцы існуе два: золата і срэбра. Там, дзе залатую або срэбраную фарбы прымяніць нельга — золата адлюстроўваецца жоўтым колерам, а срэбра белым. Графічна золата паказваецца кропкамі, а срэбра не мае графічнага эквіваленту і пазначаецца белай прасторай.

Вакол шчыта пераймаем ідэю сучаснага герба, дапаўняючы кветкавым арэолам, які дадае нашай гісторыі жывое квітненьне. Квітнеючая абарона тычыцца нашага дабрабыту ў кантэксьце ўсяго сьвету, а не толькі асабістымі дасягненьнямі. Таму галінкі дадаем такія, якія лічацца ва ўсім сьвеце сімвалам міру (аліўкавае дрэва) і сімвалам моцы і нязломнасьці (дуб). Мірная Беларусь і ўсім вядомая беларуская чысьціня гэта белы колер, а белы колер у геральдыцы — гэта срэбра

Схема герб Беларусі

Галоўных геральдычных колераў пяць:
1. Чырвоны — графічна малюецца вертыкальнымі лініямі. 
2. Блакітны — графічна малюецца гарызантальнымі 
3. Зялёны — графічна малюецца дыяганальнымі лініямі геральдычна справа. 
4. Пурпурны — графічна малюецца дыяганальнымі лініямі геральдычна злева. 
5. Чорны — графічна малюецца перасякальнымі гарызантальнымі і вертыкальнымі лініямі. 

Купальле

Дапускаецца выкарыстаньне ў двух варыянтах:
1. Золатам і срэбрам (там дзе ёсьць такая магчымасьць). Срэбра ў геральдыцы гэта белы колер і традыцыйна сімвалізуе нявіннасьць, беззаганнасьць, мудрасьць, ціхамірную радасьць, цнатлівасць, высакародства, чысьціню, шчырасьць, надзею, праўдзівасьць. Усё гэта ёсьць увасабленьне беларусаў. Чысьціня ўжо даўно з'яўляецца нашым брэндам. У назве „Беларусь“ таксама ёсьць белаколерная аснова. Тобок падмурак гэта белы (срэбра). З чыстага халста. 
А залаты крыж Офрасініі гэта залаты крыж Офрасініі, які з'яўляецца золатам мудрасьці. Гэтае спалучэньне таксама павінна стаць квітнеючай мэтай, бо залатая мудрасьць і срэбраная чысьціня ёсьць, а сапраўднага золата і срэбра пакуль няма... 
2. Сіні колер узяты не проста так, бо ён мае велізарнае значэньне і зьвязаны са сьцягам.

Такім чынам усё пачынае мець вялікую гісторыю, асэнсаваную сучаснасьць, і стыльны, мірны, квітнеючы погляд у будучыню. Сучаснаму гербу Рэспублікі Беларусь — 70 гадоў, гербу Пагоня — 730 гадоў, крыжу Офрасініі Полацкай — 860 гадоў.