БЕРАСЬЦЕ

БРЭСТ

bootstrap themes
Гляджу на Бярэсце, на хаткі драўляныя,
І чую – гамоніць бярозавы гай…
Тут людзі жылі, у жыццё закаханыя,
Любілі, як мы, гэты казачны край.

ЧАСТКА 1

інфармацыя

Бе́расьце — места ў Беларусі, на рацэ Бугу пры ўтоку ў яго ракі Мухаўца. Адміністрацыйны цэнтар Берасьцейскай вобласьці і Берасьцейскага раёну. Плошча 145,27 км². Насельніцтва на 2020 год — 339 700 чалавек[5]. Знаходзіцца за 349 км ад Менску. Вузел аўтамабільных і чыгуначных кірункаў на Варшаву, Менск, Лунінец, Ковель, Беласток. Канцавы порт на Дняпроўска-Бужанскім канале. Аэрапорт.

Берасьце — старажытнае места, якое атрымала Магдэбурскае права другім у Вялікім Княстве Літоўскім (пасьля Вільні), цэнтар гістарычнага рэгіёну. Месца правядзеньня нарады дзеля падрыхтоўкі да пераможнай Грунвальдзкай бітвы. У 1553 годзе староста берасьцейскі Мікалай Радзівіл «Чорны» заснаваў тут першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню. У 1596 годзе ў катэдральнай царкве Сьвятога Мікалая праваслаўныя Рэчы Паспалітай аднавілі еднасьць з каталікамі. Пры будаваньні крэпасьці ў 1-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зьнішчылі архітэктурны ансамбль гістарычнага цэнтру (старажытны замак, 10 сакральных будынкаў, мураваны комплекс Рынку з ратушай і палац князёў Чартарыйскіх[6], помнікі архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стагодзьдзяў), а само места перанесьлі на ўсход. Да нашага часу захаваліся толькі руіны комплексу кляштару бэрнардынак з касьцёлам Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст., які патрабуе неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі, а таксама падмуркі калегіюму езуітаў і базылянскай царквы Сьвятых Пятра і Паўла. За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе тут склалі мірную дамову, згодна зь якой бальшавікі перадалі Нямеччыне практычна ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі. За часамі Другой сусьветнай вайны ў Берасьцейскай крэпасьці абараняліся сьпярша польскія, потым савецкія войскі. Адзінае места Беларусі, якое ў 1939 годзе сьпярша захапілі войскі Трэцяга Райху, аднак згодна з пактам Молатава — Рыбэнтропа ўрачыста перадалі СССР, вынікам чаго стаў супольны нацысцка-савецкі вайсковы парад.

Mobirise

ЧАСТКА 2

брэнд і лагатып

Лагатып увасабляе ідэю сілуэта Брэсцкай крэпасьці. Колер адлюстроўвае чырвоную цэглу

Mobirise
Mobirise
Берасьце