bootstrap template

ПРА АЎТАРА

я ўяўляў

Саша Чеботарёв, Саша Чабатароў, Алесь Сьветлы

×
Алесь Сьветлы
designer

ЧАСТКА 1

што такое рэбрэндзінг

Брэндзінг гэта не толькі справа камерцыйных кампаній ці буіных прадпрыемстваў, яго можна ствараць для гарадоў, мерапрыемстваў, навін і асабліва для чалавека. Вельмі важна, каб чалавек сам адчуў зьмены, або каб гэтага ад яго запатрабавала жыцьцё. Я адчуваў гэтыя патрэбы ўжо даўно і ўнутраныя пытаньні стваралі падставы для разважаньня. Для любога чалавека пытаньні накшталт „хто я? што я? дзе я?“ абсалютна натуральныя ды нармальныя, бо яны дапамагаюць глядзець на сябе і навакольнае асяроддзе больш усёабдымна. Таму правільна кажуць: хочаш зьмяніць сьвет — пачні з сябе. 

Я нарадзіўся 18 красавіка 1985 года і атрымаў імя Аляксандр Чабатароў. Пачынаючы з шасьці гадоў мяне з сястрой гадавала маці, якая не мяняла прозьвішча ды не надавала гэтаму нейкае значэньне. Але сёньня я ўжо крыху вырас і таму значэньне магу надаць сам. На самай справе я ніколі не быў Чабатаровым, унутрана я заўсёды быў Хацкевічавым (дзявочае прозьвішча маці). Бо цудоўна памятаю свайго дзядзю Віцю Хацкевіча, выдатна ведаю цёцю Сьвету, абсалютна ўяўляю ўсіх сваіх Хацкевічавых, а Чабатаровых не ведаю нікога. Паглядзеўшы на апошнія 7 год майго жыцьцёвага шляху можна пабачыць, як я іду ў бок роднай мовы, нашай неверагоднай культуры ды багацейшай гісторыі. Хацкевіч — гэта маё беларускае радное, якое павінна было быць у мяне з дзяцінства. Але не было.

У выніку разважаньняў простая ідэя ператварылася спачатку ў фармальны пераклад (з расейскай на беларускую), а потым у сутнасны. Калі перакладаць фармальна, то Александр будзе Аляксандр, але калі перакладаць сутнасна, то Аляксандр па-беларуску будзе Алесь. Асобна трэба сказаць пра „отчество“, таму што ў нашай сутнасьці, у нашай традыцыі ды нашай мове няма такога паняцьця як „отчество“, ёсьць толькі Імя ды Прозьвішча. Імя — гэта як назвалі бацькі, а Прозьвішча — як празвалі людзі. Звычайна, празывалі імём па бацьку: Іван Пятроў быў сынам Пятра, а ўжо сын Івана быў не Пятровым, а Іванавым. Таксама „отчества“ няма ў цывілізаваным заходнім сьвеце, там ёсьць First name Last name. Але існавала шмат іншых крытэрыяў для прозьвішча, напрыклад, зьнешнія рысы...

Усё жыцьцё я займаюся творчасьцю, мастацтвам і дэзайнам. Сёньня, дзякуючы сацыяльным сеткам, нікнэйм (псеўданім, саманазву, мянушку) можа мець абсалютна кожны чалавек. Некаторыя з іх прыдуманыя, а некаторыя ўзятыя ад жыцьця, ад таго, як называюць чалавека іншыя людзі. Творчы псеўданім Алесь Сьветлы (Alieś Śvietły) тлумачыцца вельмі проста, дастаткова паглядзець на мяне і маю родную сястру, якую заўсёды іншыя людзі называлі Рыжык

Наталя Дрыжык і Алесь Сьветлы

А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
– Беларусы.
А што яны нясуць на худых плячах,
На руках у крыві, на нагах у лапцях?
– Сваю крыўду.
А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць на паказ сваю?
– На сьвет цэлы.
А хто гэта іх, не адзін мільён,

Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон?
– Бяда, гора.
А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сьляпым, глухім?
– Людзьмі звацца.

Гэты верш наш знакаміты пясьняр Янка Купала напісаў у 1905–1907 гадах. Калі паглядзець на імёны Янка Купала, Янка Брыль, Кузьма Чорны і інш, то можна зразумець, што гэта не проста выдумкі, а цалкам прадуманыя мянушкі, вывучэньнем якіх займаецца антрапаніміка. Менавіта з такой логікі беларусы мусяць пачаць людзьмі звацца:

Аляксандр Чабатароў (Slashman / ) → Алесь Хацкевіч (×) → Алесь Сьветлы (06.01.20)

Miensk

ЧАСТКА 2

што такое дызайн

DES — алгарытм для сіметрычнага шыфраваньня
Sign — сігна, сімвал, знак
DES + Sign = Design = зашыфраваная сігна (сімвал, знак, сэнс, думка, ідэя). 

Перакладаючы на нашу мову ў выніку паўстае пытаньне „Дзе сігна?“


Распрацоўка сігны:

Сімвал дзяленьня = слэш /

Сумяшчаем прамы слэш / і зваротны слэш \ = X
Сімвал памнажэньня = ×

Алесь Сьветлы

У нашай мове існуе свая кірылічная і лацінская сістэмы сімвалаў. Вывучыўшы граматычныя нормы, прапанаваныя Браніславам Тарашкевічам у 1918-1929гг. ды іншую інфармацыю па тэме, можна шмат чаго зразумець. У аснове лепшых прапаноў заўсёды ляжаць фанетыка-граматычныя асаблівасьці, мілагучнасьць, беларуская сутнасьць, графічнае паразуменьне і нават погляд у будучыню. Для справы аўтарскага брэндзінга імя Алесь Сьветлы (Alieś Śvietły) трэба вылучыць такія асноўныя моманты: 

1. Мяккі знак пасьля -сь- -зь- -ць- -нь- / -ś- -ź- -ć- -ń-

2. Цьвёрдасьць Ł

Што тычыцца першага пункту, то дастаткова проста ўслых сказаць словы Сьвет і Свет. Сьвет гучыць мілагучна, прыгожа, мякка, адметна па-беларуску. Наконт другога правіла таксама ўсё проста. Літару Ł прыдумаў чэшскі дзеяч Ян Гус у 15 ст., а Тарашкевіч узяў яе, таму што добра зразумеў візуальную ідэю. Літара „l“ графічна не можа мець акут як -ś- -ź- бо занадта худая ды вельмі высокая, а праз сілу навязаная „ĺ“ гэта зьдзек над графікай, бо па сваёй сутнасьці з'яўляецца „камунізмам“ каб падкруціць усе літары пад адно правіла пазначэньня мяккасьці акутам. Графічная эстэтычнасьць гэта вельмі важны фактар для зручнага чытаньня. У дадатак да гэтага, цьвёрдых Ł сустракаецца ў 2-3 разы меньш, чым мяккіх L, таму ў тэксце гэта не будзе дадаваць лішняга візуальнага шуму. Таксама літара L мае графічную пустэчу, таму лепшай ідэяй з'яўляецца кампенсаваньне рысай пасярэдзіне, чым маляваньне акута зьверху.

Мяккасьць: Ць, Ль, Нь, Сь, Зь (сьвет)
Нескладовасьць: Ўў, Ĭĭ (вымаўляĭ)

Miakkaść (akut): Ćć, Ńń, Śś, Źź (śviet)
Čšžekańnie (hačyk): 
Čč, Šš, Žž (čyrvony)
Nieskładovaść (breve): 
Ŭŭ, Ĭĭ (vymaŭlaĭ)
Ćviordaść (rysa): 
Ł ł (vietły)


Такім чынам атрымліваецца:

АЛЕСЬ СЬВЕТЛЫ - ALIEŚ ŚVIETŁY

ЧАСТКА 3

выніковы лагатып

Алесь Сьветлы
Mobirise
Mobirise
Mobirise
Mobirise
Mobirise