free website design templates

ВЯДОМЫЯ ІМЁНЫ

слоўнікі імёнаў, псеўданімы, саманазвы, мянушкі, антрапаніміка, тлумачэньні

Офросіниія Полацкая

Офрасінія Полацкая

Охра + Сіняя
Офра (іўр. ‏עֹפְרָה‏‎) — Ізраільскае паселішча на Заходнім беразе ракі Ярдан. На поўначы ад Ерусаліма, куды ў апошні шлях накіравалася Офрасінія.

Еўфрасіння Александрыйская:
У некаторых заходніх календарах імя прападобнай перадаецца як Еўфрасія (Euphrosia) або Еўфрасія (Euphrasia).
Еўропа + Азія = Еўразія 

Офросіниія Полацкая

Кірыла Тураўскі

Сьвяціцель Кірыл епіскап Тураўскі

Офросіниія Полацкая

Яраслаў Мудры

Яраслаў-Георгі Ўладзімеравіч 

Офросіниія Полацкая

Пётр Мсціславец

Месца нараджэньня: Мсціслаў

Офросіниія Полацкая

Сымон Будны

Чую звон я нудны,
Рэдкі, невясёлы.
Дзень сягоньня будны,
Не сьвяткуюць сёлы.
Якуб Колас

Офросіниія Полацкая

Мацей Бурачок

Францішак Бенедыкт Казіміравіч Багушэвіч. 
Сымон Рэўка з-пад Барысава

Янка Купала

Янка Купала

Нарадзіўся 25 чэрвеня. Купальле — старажытнае народнае сьвята, адзначаецца ў ноч на 24 чэрвеня. Адзінай даты не існавала і магло сьвяткавацца некалькі разоў: сёньня ў адной вёсцы, заўтра — у суседняй. 
Першапачаткова псеўданімам мусіў быць Янук Купала, але рэдактар зборніка падчас публікацыі напісаў яго як Янка Купала.

Іншыя псеўданімы: Вайдэльота; Здарэнец; Левы; Марка Бяздольны; Ня-Гутнік; Стары Мінчук; Янук з-пад Мінска

Якуб Колас

Якуб Колас

Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч.
Іншыя псеўданімы: Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй "сацыяліст", Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалаевец, Лесавік
Адзін як колас — пра самотнага адзінокага чалавека.

Янка Брыль

Янка Брыль

Іван Антонавіч Брыль.
Чырвоныя хустачкі дзяўчат мяшаліся з хлапцоўскімі шапкамі розных гатункаў, пачынаючы гарадскімі кепкамі і канчаючы самадзельнымі саламянымі брылямі. 
На другі дзень у двор бальніцы,
Дзе ганак звешвае свой брыль,
Пад'ехаў, стаў аўтамабіль.

Якуб Колас

Кандрат Крапіва

Кандрат Крапіва

Кандрат Кандратавіч Атраховіч.
З аднаго боку крапіва робіць балюча, а з другога боку валодае лячэбнымі ўласьцівасьцямі.

Я ў мастацкім агародзе
Толькі марная трава.
А якая? Смех, дый годзе:
Я – пякучка-крапіва.
Хто сустрэўся быў са мною,
Дакрануўся раз ці два,
Дык той ведае ўжо, хто я:
Я – пякучка-крапіва.

Янка Лучына

Янка Лучына

Іван Люцыянавіч Неслухоўскі.
Псеўданім сімвалізаваў духоўную лучнасць творчасці паэта з беларускім народам і яе асьветніцкую ролю, прыпадобненую лучыне, сьціплай крыніцы сьвятла ў сялянскай хаце.

Янка Маўр

Янка Маўр

Іван Міхайлавіч Фёдараў.
Звычайна, свае настаўніцкія заняткі завяршаў фразай „Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісьці“ якая пайшла з п'есы Шылера „Змова Фіеска ў Генуі“.

Максім Танк

Максім Танк

Яўген Іванавіч Скурко (моцны як танк). 
— А што мне заставалася рабіць, — з адценнем гумару адказаў Яўген Іванавіч, — калі ўсе прывабныя кветачкі ўжо разабралі: Эдзі Агняцвет, Вера Вярба, Кандрат Крапіва… А для мяне застаўся толькі кавалак жалеза.

Эдзі Агняцвет

Эдзі Агняцвет

Эдзі Сямёнаўна Каган.
Калі вучылася ў сёмым класе пайшла раіцца да Янкі Купалы, які на развітаньне нарэзаў ёй букет ружаў. Псеўданім выбрала сабе дзякуючы захапленьню паэмай Якуба Коласа „Сымон-музыка“. Першыя вершы пад гэтым псеўданімам апублікавала ў 1929 годзе.

Рыгор Барадулін

Вера Вярба

Гертруда Пятроўна Сакалова.
Вера Харужая стала для паэтэсы пуцяводнай зоркай: „Я іду па сьлядах тваіх. За справядлівасьцю і мужнасьцю. За высокай гордасьцю і дружнасьцю. Кожны крок мой – на белай паперы. Я дайду да цябе, мая Вера!“. 
Другой часткай стала назва дрэва. Вярба з’яўляецца сімвалам смутку. Прынцыпы паэтызацыі вярбы на першы план ставяць лірычныя і любоўныя тэмы, у якіх дрэва ўвасабляе тугу. Паэтка ўспрымае дрэвы, як блізкія істоты, падобныя да людзей: „Затужылі вербы над вірамі. ...Але нельга вербам адарвацца“.

Рыгор Барадулін

Алеся Шыпшына 

Вера Захараўна Харужая. 
Шыпшына — куст з ружовымі або белымі кветкамі (назва ад вострых шыпоў).

Язэп Пушча

Язэп Пушча

Іосіф Плашчынскі → Язэп Плашчынскі → Язэп Пушча.
Дзе б ні жыў, ні працаваў — саджаў дрэвы і кветкі. Любіў лес і родную прыроду. Уставаў рана і да сьняданьня блукаў адзін па лясных сьцежках у ваколіцах, падумаць, прыгадаць, памарыць.

Рыгор Барадулін

Алесь Чабор

Рыгор Іванавіч Барадулін.
Дэбютаваў у газеце „Чырвоная змена“ пад псеўданімам Алесь Чабор.
Іншыя псеўданімы: Авось Савось, Алесь Каліна

Рыгор Барадулін

Цётка

Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч.
Цётка гэта паважлівы зварот у сялянаў да старэйшых жанчын.

Рыгор Барадулін

Кузьма Чорны

Мікалай Карлавіч Раманоўскі.
Кузьма (англ. Cosmo, нем. Kosmas) — паходзіць ад грэчаскага Κοσμάς (лад, парадак, сьвет, сусьвет). Атрымліваецца — Космас Чорны.

Рыгор Барадулін

Арцём Музыка

Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі.
Іншыя псеўданімы: Власт; Wlast; Юры Верашчака; Ласт; В.Ласт.; Уласт; Пагашчанін; Сваяк; Ю.Сулімірскі; Veritatis; Miles; Peregrinus.
Буду ўсё званаром, хоць даўно пад дзярном
Сьпіць мая галава маладая.
Эх, бо ведае сьвет, што вялікіх дум цьвет
Адно толькі на зломе ўзрастае!

Янка Купала „Песьня Званара“
В. і М. Ластоўскім

Рыгор Барадулін

Зьмітрок Бядуля

Самуіл Яфімавіч Плаўнік.
Псеўданімы: Саша Пл-ік, Ясакар, Я—р, Зьмітро Бядуля

Рыгор Барадулін

Алесь Сумны → Алесь Гарун

Аляксандар Уладзімеравіч Прушынскі (нарадзіўся 11 сакавіка). 
„Гарун" па-армянску — вясна.
Псеўданімы: Алесь Гарун; І. Жывіца; А. Новадворскі; Сальвэсь; А. Сумны.

Рыгор Барадулін

Цішка Гартны

Зміцер Хведаравіч Жылуновіч. 
Псеўданімы: Авадзень; Авадзён; Аглядальнік; В.Аса; Беларус; Беларус-Камуніст; Бэйгар; Вар; П.Вартавы; Паўлюк Вартавы; Васа; Сымон Гляк; Габрусь Друк; Сымон Друк; Зета; Зміжыла; Зміцер; Знаёмы; Змітро Капылянін; Янка Кліч; Коммунист Беларус; Мешчанін; Мінчанін; Цішка Г.; Мужык; С.Смык; Я.Смык; Стары С-Д; Твой сын Змітро; Чырвонь; Язэп Чырвонь; Шулятнік;

Рыгор Барадулін

Алесь Дудар

Аляксандр Аляксандравіч Дайлідовіч.
Іншыя псеўданімы: Тодар Глыбоцкі; Арцём Яроцкі

Адам Глобус

Адам Глобус

Уладзімір Вячаслававіч Адамчык.
Бацька — Вячаслаў Адамчык, Маці — Ніна Глобус

Усё проста
⊗ mirymir.by, 2019 - 2020